-
サマリー
あらすじ・解説
У папярэдніх выпусках падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” мы звярталі ўвагу пераважна на івэнтны бок фармавання беларускай электроннай сцэны: мы дазнаваліся, хто рабіў першыя клубныя вечарынкі і прасоўваў новае гучанне сярод менскай аўдыторыі. Сёння ж прапаную змяніць ракурс і засяродзіцца на беларускіх музыках, якія кавалі электронны саўнд Сінявокай у 90-х на цудам прыдбаных сэмплерах, драм-машынках і першых камп’ютарах. У гэтым выпуску для большага пагружэння мы будзем не толькі слухаць гісторыі, якія ляжаць па-за музыкай, але і яе саму. Часам, канешне, толькі фрагменты, якія ўдалося знайсці, а часам і поўнафарматныя рэмасцеры, перавыдадзеныя клапатлівымі энтузіястамі. Займайце месцы паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!
Музыка, якая гучыць у гэтай частцы эпізода:
Alex Coostoff - Нигдейа
Alex Coostoff - Особенные Звёзды
Alex Coostoff - Atrium
Energun 22 - All Right
Energun 22 - Prostert
Barfly's Dreams - Provocator's Song
Fat Not Dead - Shaman
Stereonoize Gallery - Rains In Underzone
S-Medium DX - Ygidorp
Змрочны Дол - 1997 demo
Valik Grishko - Soley
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.