-
サマリー
あらすじ・解説
У мінулым выпуску падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” гаворка ішла пра газеты, лэйблы і радыёперадачы, якія прасоўвалі беларускую электроніку. Сёння ж мы вернемся да гісторыі менскага клубнага руху і распавядзем, якім ён быў у другой палове 90-х. Дзе праходзілі першыя сталічныя опэн-эйры, якія тусоўкі беларусы ладзілі на Казантыпе і як крызіс 98-га паўплываў на электронную сцэну. Пра ўсё гэта – у сённяшнім выпуску. Зашпільвайце пасы, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!
Музыка, якая гучыць у эпізодзе:
AUTiSM - Into the L
DJ Claus - Solitude Mix (Side B)
DJ IFU - Up & Down Grooves (Side B)
DJ YARICK - The Heat (A+B side)
Orbital - Belfast
Минский Клуб Резервация - Вступительная Песенка Резервации
Непаливо - Танкиста
Даша Пушкина - Зов Джунглей
AUTiSM - Vital Karta
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.